ТТ-34

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ТТ-34
Жанры Хардкор
Рэпкор
Гады 1996-па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гомель
Адкуль Гомель
Мова песень Англійская
Руская
Склад Любамір Крыжаноўскі
Сяргей Кузьмянкоў
Яўген Юдэнак
Аляксей Смірноў
Аляксей Коршун

ТТ-34 — беларускі метал-гурт, створаны ў 1996 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Правобразам ТТ-34 была група Head Cleaner, якая з'явілася ў Гомелі ў 1996 годзе. Першае выступленне Head Cleaner адбылося ў верасні 1996 года, першы склад — Аляксей Смірноў (барабаны), Канстанцін Пятровіч Астапенка (вакал), Аляксандр Валастноў (гітара) і Аляксей Грыгор'еў — Мух (бас).

1996-1999 гг.[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1996 адбываецца запіс першага дэма групы. У студзені 1998 сыходзіць гітарыст Валастноў і прыходзіць Сяргей Кузьмянкоў (раней граў у групах Entry і Voodoo, гітарыст ТТ-34 у цяперашні час). У ліпені 1998 адбываецца замена басіста Муха на Валерыя Навасельцава (таксама ўдзельнік Entry і Voodoo). У студзені 1999 запісваецца міні-дэма-праграма «Psychotronic Bomb». У маі гэтага ж года назва змяняецца на ТТ-34, а тэкставая арыентацыя з англа- на рускамоўную. У чэрвені 1999 гурт упершыню выступае пад маркай ТТ-34. Праз месяц да гурта далучаецца вакаліст Аляксандр Пацёмкін (Entry), канчаткова фарміруецца стыль групы — пазітыўная цяжкая музыка з упорам на павышаную энэргетычнасць гучання з рускамоўнымі тэкстамі.

1999-Цяперашні час[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе ТТ-34 становіцца удзельнікам незалежнага творчага фарміравання «Дзеці Сонца». У 1999-2006 гадах група займаецца актыўнай канцэртнай дзейнасцю (каля 300 выступленняў, геаграфія — уся Беларусь, Расія, Украіна, а таксама Прыбалтыка), запісам музыкі да кінафільмаў (трыўмфальныя «Ночной и Дневной дозоры», расійскі баявік «Охота на пиранью»), а таксама фарміраваннем і запісам праграмы, якая стане дэбютным альбомам «Грубый помол». Заслугоўвае ўвагі кароткачасовае супрацоўніцтва групы ў 2002 годзе з рэп — выканаўцам Серёгой (Сяргей Пархоменка) (удзельнічаў у запісу «Грубого помола») і аўтэнтычным конга-перкусіяністам Урыем.

У лістападзе 2006 года групу пакідае Аляксандр Пацёмкін, у снежні яму на замену прыходзіць Любамір Крыжаноўскі (раней — вакаліст гурта Jazzlatex). Вясной 2007 года гурт дае першы канцэрт у абноўленым складзе. Таксама вясной 2007 групай зняты анімацыйны кліп на песню: «Пиздец». У верасні 2007 групу пакідае Канстанцін Пятровіч, група прымае рашэнне аб адсутнасці неабходнасці ў двух вакалістах. У такім складзе гурт існуе да 2012 года, у 2012 групу пакідае адзін з найстарэйшых удзельнікаў калектыву Валерый Навасельцаў, якога замяняе Яўген Юдэнак, вядомы па ўдзеле ў шматлікіх калектывах дэз-метал і грайндкор накіраванасці, яго дэбют адбываецца ў чэрвені 2012 года на беларускім фестывалі «Мірскі Замак».

У 2014, у рамках правядзення шоў «Reunion», разам з калектывам упершыню за 7 гадоў на сцэну падымаецца адзін з яе першапачатковых удзельнікаў Аляксандр Пацёмкін.

У 2015 годзе, пачынаецца праца над другім студыйным альбомам, які атрымаў у далейшым назву «Падая И Задыхаясь Добиваешься Единой Цели». Пры запісу гэтага альбома ў складзе калектыва упершыню з'яўляецца Аляксей Коршун (Thelema, Dragonflame), спачатку як гукаінжынер, а потым і ў якасці паўнавартаснага ўдзельніка калектыву. 24 лютага 2016 года гэта альбом прэзентуецца грамадскасці[1]. Пачынаецца шэраг канцэртаў у падтрымку альбома, на гэтым этапе ў канцэртны склад калектыва ўліваецца самая юная ўдзельніца — Анастасія Кузьмянкова, якая займаецца бэк-вакалам.

Склад групы[правіць | правіць зыходнік]

Бягучы склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Любамір Крыжаноўскі — вакал
  • Сяргей Кузьмянкоў — гітара
  • Яўген Юдэнак — бас
  • Аляксей Смірноў — барабаны
  • Аляксей Коршун — гітара

Першы склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Канстанцін Пятровіч Астапенка — вакал
  • Аляксандр Валастноў — гітара
  • Аляксей Грыгор'еў (Мух) — бас
  • Аляксей Смірноў — барабаны

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Psychotronic (альбом, 1999)
  • DEMO (самотнік, 2002)
  • Грубый помол (альбом, 2004)
  • Бум (сінгл, 2005)
  • Падая И Задыхаясь Добиваешься Единой Цели (нявыдадзены сінгл, 2007)
  • Падая И Задыхаясь Добиваешься Единой Цели (альбом, 2016)

Удзел у складанках[правіць | правіць зыходнік]

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]