Табарыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Табары́ты[1] (чэшск.: Táborité) — прадстаўнікі радыкальнага крыла ўдзельнікаў рэлігійнага і рэвалюцыйнага руху (гусіцкіх войнаў) у сярэдневяковай Чэхіі, апаненты гусітаў-чашнікаў.

У 1419 годзе у Паўднёвай Чэхіі на гары Табар каля 42 тысяч сялян і гарадскіх беднякоў заснавалі ўмацаваны лагер, які стаў цэнтрам іх руху. Эканамічнай базай лагера быў кантроль за залатымі руднікамі, якія знаходзіліся ў тым раёне. Удзельнікі руху разам з навакольнымі сялянамі стварылі грамадства, падобнае на камуністычнае. Табарыты абвясцілі пра надыход Тысячагадовага царства Хрыста. Яны скасавалі сацыяльны падзел у грамадстве, у іх суполках не было паноў і прыслугі. Табарыты абяцалі вярнуць грамадства да Евангельскай чысціні. Тэалогія табарытаў была найбольш радыкальнай сярод хрысціянскіх рухаў у той час, яны цалкам не прмалі вучэнне Каталіцкай царквы і настойвалі на вяртанні да першаапостальскага вучэння. Нягледзячы на тое, што большасць кіраўнікоў руху была адукавана ў схаластычным вучэнні, менавіта табарыты першымі вызваліліся ад путаў старой схаластычнай школы.

У склад табарытаў уваходзіла таксама ніжэйшае духавенства, рамеснікі, частка дробнай шляхты. Табарыты з’яўляліся асноўнай сілай гусіцкага руху. Створанае табарытамі войска пад камандаваннем Мікулаша з Гусі (да 1420 г.), Яна Жыжкі (да 1424 года), Пракопа Вялікага адбіла 5 крыжовых паходаў, здзейсніла некалькі паспяховых паходаў у суседнія краіны.

У выніку ўнутранага расколу табарыты пацярпелі паражэнне ў маі 1434 года ад аб’яднаных сіл чашнікаў і іх саюзнікаў і былі канчаткова разбіты ў 1437 годзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]