Табулятар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ранні табулятар фірмы IBM.

Табуля́тар[1][2] — электрамеханічная машына, прызначаная для аўтаматычнай апрацоўкі (сумавання і катэгарызацыі) лічбавай і літарнай інфармацыі, запісанай на перфакартах, з выдачай вынікаў на папяровую стужку ці спецыяльныя бланкі. Таксама прыстасаванне ў пішучых машынках для друкавання табліц[1][2].

Ужываліся для апрацоўкі масіваў інфармацыі да таго, як сталі шырока распаўсюджаны электронна-вылічальныя машыны. У СССР з’яўляліся асноўным тэхналагічным абсталяваннем машыналічыльных станцый. Таксама выкарыстоўваліся ў вылічальных цэнтрах як дапаможнае абсталяванне для апрацоўкі параўнальна невялікіх масіваў інфармацыі, якія не патрабуючць выканання лагічных аперацый.

Камутацыйная панэль сумавальнай машыны IBM 402

Табулятары маглі досыць эфектыўна выконваць дзеянні складання і адніманні. Множанне і дзяленне выконваліся метадам паслядоўнага шматразовага складання і аднімання. Праца табулятара здзяйснялася ў адпаведнасці з набранай на камутацыйнай панэлі праграмай.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Перфакарта Холерыта

Першы статыстычны табулятар быў пабудаваны амерыканцам Германам Холерытам, з мэтай паскорыць апрацоўку вынікаў перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў ЗША ў 1890 годзе. Ідэя магчымасці выкарыстання для гэтых мэт перфакарт належала высокапастаўленаму чыноўніку бюро перапісу Джону Шоу Білінгсу (будучаму цесцю Холерыта). Холерыт скончыў працу над табулятарам да 1890 года. Затым у бюро перапісу былі праведзены выпрабаванні, і табулятар Холерыта ў спаборніцтве з некалькімі іншымі сістэмамі быў прызнаны лепшым. З вынаходнікам быў заключаны кантракт. Пасля правядзення перапісу Холерыт быў узнагароджаны некалькімі прэміямі, і атрымаў званне прафесара ў Калумбійскім універсітэце.

Холерыт арганізаваў фірму па вытворчасці табуляцыйных машын TMC (Tabulating Machine Company), прадаючы іх чыгуначным упраўленням і ўрадавым установам. Гэтаму прадпрыемству спадарожнічаў поспех. З гадамі яно зведала шэраг змен — зліццяў і пераназванняў. З 1924 года фірма Холерыта стала называцца IBM.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]