Таварыства апекі над эмігрантамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тавары́ства апе́кі над эмігра́нтамі[1][2] — дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала з канца 1890-х гадоў да 1915 года ў Варшаве.

Ставіла мэтаю аказанне дапамогі эмігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фінансавую і інфармацыйную дапамогу эмігрантам. У 1912 годзе ўтварыла філіял у Вільні, які выдаў на беларускай мове брашуру «Рады для эмігрантоў, которые едуць у Амерыку, а такжэ размовы беларуско-агліцкіе» паводле Язэпа Акаловіча. У ёй змяшчаліся карысныя парады эмігрантам, якія ехалі з Беларусі ў пошуках заробку за акіян.

У 1915 годзе Таварыства апекі над эмігрантамі спыніла сваю дзейнасць.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]