Таварыства беларускай культуры ў Літве
Таварыства беларускай культуры ў Літве | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадскае аб’яднанне і грамадская арганізацыя |
Кіраўнік | Аляксандр Эдмундавіч Адамковіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 4 лютага 1989 |
tavarystva.lt |
Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) — беларуская арганізацыя, створаная ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1989 годзе.
Кіруе таварыствам Рада, якая складаецца з 9 свабодна выбраных сяброў, якія абіраюцца на 2 гады[1]. Старшынёй з’яўляецца Аляксандр Адамковіч.
4 лютага 1989 г. адбыўся арганізацыйны З’езд Таварыства беларускай культуры (ТБК), які выбраў кіраўніцтва і склаў праграму дзейнасці. Першапачатковая і галоўная мэта ТБК — адраджэнне, захаванне і развіццё беларускае культуры ў Літве. Прыярытэтам дзейнасці ТБК таксама з’яўляецца змаганне за свабоду і незалежнасць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру[1].
Дзякуючы працы ў першую чаргу Лявона Луцкевіча, Леваніда Караля, Міколы Рулінскага, Кастуся Шышэі і інш. Таварыства беларускай культуры пачало адраджаць беларускую культурную спадчыну ў Літве[1].
ТБК ладзіць сталыя імпрэзы і сустрэчы, запрашаючы літаратараў, навукоўцаў ды іншых грамадскіх дзеячаў з Беларусі і замежжа. Кожныя 4 гады Таварыства беларускай культуры арганізуе канферэнцыю беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. На сённяшні дзень ТБК мае сваю сядзібу з бібліятэкай, а таксама ўчастак у Вільні пад пабудову культурнага цэнтра імя Якуба Коласа[1].
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лютага 1989 — 29 верасня 2014 — Хведар Нюнька;
- з верасня 2014 — в. а. Васіль Акуневіч;
- Аляксандр Адамковіч