Перайсці да зместу

Таганскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таганскі раён
руск.: Таганский район
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 134 759 чал. (2024)[1]
Плошча
  • 8,01 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таганскі раён (руск.: Тага́нский район) — раён Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. Размешчаны на ўсход і паўднёвы ўсход ад гістарычнага цэнтра горада — Зараддзя і Кітай-горада, па левым (паўночным) беразе ракі Масквы. Раёну адпавядае ўнутрыгарадскае муніцыпальнае ўтварэнне муніцыпальная акруга Таганская.

Тэрыторыя раёна, якая засялялася з захаду на ўсход, пачынаючы з мяжы XIV—XV стагоддзяў, уключае заснаваны ў XIII стагоддзі Круціцкі падворак. У XVII стагоддзі ў раёне склалася сістэма слабод рамеснікаў і хлебаробаў, а ў другой палове XVIII узнік цэнтр стараабрадніцтва — Рагожская слабада.

Назва раёна паходзіць ад Таганнай рамеснай слабады за Яўзай, якая размяшчалася на месцы сучасных Радзішчаўскіх вуліц каля Таганскай плошчы. Яе жыхары, кавалі, выраблялі таганы — трыножкі для катлоў, якімі карысталіся ў паходах стральцы.

Год Колькасць
2002 109 993 [2]
2010 116 744 [3]
2012 117 228 [4]
2013 117 543 [5]
Год Колькасць
2014 117 932 [6]
2015 119 094 [7]
2016 119 862 [8]
2017 119 989 [9]
Год Колькасць
2018 120 943 [10]
2019 123 398 [11]
2020 123 532 [12]
2021 135 659 [13]
Год Колькасць
2023 135 106 [14]
2024 134 759 [1]

Зноскі

  1. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.
  2. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  3. http://moscow.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/moscow/resources/37e8b0004d383735af1bff7d08c3b2f0/Прил_1_ВПН-2010_Москва.xls
  4. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  5. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  6. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  7. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  8. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  9. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  10. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  11. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  12. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  13. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  14. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 годаРосстат, 2023.