Тагарская археалагічная культура
Тагарская культура Бронзавы век | |||
---|---|---|---|
Салбыкскі курган | |||
Лакалізацыя | Хакасія, Краснаярскі край, Кемераўская вобласць | ||
Датаванне | VII стагоддзе да н.э.— сярэдзіна III стагоддзе да н.э. | ||
Носьбіты | скіфы | ||
Тып гаспадаркі | жывёлагадоўля, ручное земляробства | ||
Даследчыкі | С. А. Цеплаухаў | ||
|
|||
Пераемнасць: | |||
|
Тага́рская культура — археалагічная культура позняга бронзавага веку на поўдні Сібіры ў VII ст. да н.э. — III стагоддзі да н.э. Цэнтрам Тагарскай культуры з'яўлялася Мінусінская катлавіна.
Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]
Навуковае даследаванне помнікаў Тагарскай культуры пачалося з 1722 г. У самастойную археалагічную культуру вылучана С. А. Цеплаухавым ў 1920-я гг. Сваю сучасную назву атрымала ад наймення вострава на рацэ Енісей, дзе з канца XIX ст. праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Узнікненне Тагарскай культуры атаесамляюць з міграцыяй прадстаўнікоў Афанасьеўскай і Андронаўскай археалагічных культур у Мінусінскую катлавіну. Носьбітамі гэтых культур былі сакі. Захоўваліся некаторыя рысы папярэдняй мясцовай Карасукскай культуры, якая працягвала існаванне пасля з'яўлення мігрантаў. Антрапалагічна тагарцы належылі да еўрапеоідаў.
Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Прынята вылучаць некалькі этапаў развіцця Тагарскай культуры:
Раён распаўсюдання Тагарскай культуры — адзін з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці бронзы ў Еўразіі. Бронза з'яўлялася асноўным металам для вырабу прылад працы і зброі, у тым ліку кінжалаў, навершаў стрэл, коннай збруі. З III ст. да н.э. пачалася вытворчасць жалеза. Дагэтуль яно паступала звонку і было рэдкім.
Найбольш распаўсюджаныя помнікі — штучныя насыпныя курганы з агароджамі з каменных пліт, па кутах агародж — вертыкальна ўкапаныя камяні. Былі таксама знойдзеныя паселішчы, капальні для здабычы медзі, наскальныя малюнкі. Аснову гаспадаркі носьбітаў Тагарскай культуры складалі жывёлагадоўля (асаблівую ролю адыгрывала конегадоўля) і ручное земляробства. Рост вытворчасці садзейнічаў павелічэнню насельніцтва. З'яўленне багатых пахаванняў сведчыць пра наяўнасць сацыяльнай няроўнасці, узнікненні пласта высакароднай арыстакратыі.