Тагіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тагіш
(Tā̀gish kotʼīnèʼ)
Фота каля 1898 г.
Агульная колькасць 600 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання Канада
Мова тагіш
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тальтан, каска-дэна

Та́гіш (саманазва Tā̀gish kotʼīnèʼ) — атабаскі народ, карэнныя жыхары паўночнага захаду Канады. Агульная колькасць (2020 г.) — 600 чал.[1]

Тагіш традыцыйна насяляюць горную мясцовасць са шматлікімі азёрамі на тэрыторыі Юкан. Іх галоўнымі заняткамі здаўна былі паляванне і рыбалоўства. У XIX ст. попыт на футра наземных звяроў прывёў да пачатку гандлёвых сувязяў з еўрапейцамі. Аднак гэты гандаль не з’яўляўся прамым, пасрэднікамі выступалі тлінкіты. Сітуацыя моцна змянілася ў канцы XIX ст., калі на рацэ Юкан пачалася здабыча золата, праз землі тагіш прайшла лінія чыгункі. Большасць мужчын ператварылася ў наёмных рабочых. У 1993 г. канадскія ўлады прызналі тагіш «першаснай нацыяй» з правам на аўтаномію.

Галоўнай сацыяльнай адзінкай традыцыйнага грамадства з’яўлялася пашыраная сям'я, была вядома палігінія. Тагіш падзяляліся на фратрыі Арла і Крумкача. Пераважалі анімістычныя вераванні, заснаваныя на сувязі духаў людзей і жывёл.

У нашы дні тагіш захоўваюць вусную народную спадчыну, песні і танцы. Родная мова практычна не выкарыстоўваецца ў побыце. Апошняя жанчына, якая стала размаўляла на ёй, памерла ў 1986 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]