Тадахэхэсан
Выгляд
| Тадахэхэсан | |
|---|---|
| ko/다도해해상국립공원 | |
| | |
|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
| Размяшчэнне | Паўднёвая Карэя |
| Плошча | 2321,2 км²[1] |
| Дата заснавання | 23.12.1981 |
| Наведвальнасць | 560 000[2] человек |
| Кіруючая арганізацыя | Служба нацыянальных паркаў Карэі |
| Сайт | knps.or.kr |
Тадахэхэсан (кар. 다도해해상국립공원, 多島海海上國立公園, літаральна — «Марскі Архіпелаг») — нацыянальны парк у Паўднёвай Карэі. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Паўднёвая Чала.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Парк быў утвораны 23 снежня 1981 года, гэта 14-ы па ліку нацыянальны парк краіны, але па плошчы (2321,2 км²) гэта найбуйнейшы парк Паўднёвай Карэі. Толькі 334,8 км² тэрыторыі Тадахэхэсан — суша.
Астравы парку пакрытыя вечназялёным лесам. На тэрыторыі Тадахэхэсана налічваецца 1541 від раслін, 11 — млекакормячых, 147 — птушак, 885 — насякомых, 13 — амфібій, 154 — марскіх рыб і 11 — прэснаводных рыб.
За год Тадахэхэсан наведваюць больш за паўмільёна турыстаў.
Зноскі
- ↑ Simon Richmond. National Parks of Korea: The Joy Given to Us by Nature, the Future We Must Protect. — Korea National Park Service, 2008. — 109 p. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Introduction (англ.). Korea National Park Service. — Звесткі пра парк на афіцыйным сайце Службы нацыянальных паркаў Карэі. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2011. Праверана 7 лістапада 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dadohaehaesang National Park Архівавана 16 кастрычніка 2011. (англ.)