Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт
(ТНУ)
Донишгоҳи миллии Тоҷикистон
Галоўны корпус Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта. Душанбэ, 2007.
Галоўны корпус Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта. Душанбэ, 2007.
Арыгінальная назва Донишгоҳи миллии Тоҷикистон
Міжнародная назва Tajik National University
Заснаваны 21 сакавіка 1947
Тып дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова
Рэктар Н. С. Саідаў.
Студэнты 18000
Выкладчыкаў 1200
Размяшчэнне Душанбэ, Таджыкістан
Сайт http://tgnu.tarena.tj
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Таджыкістан. Размешчаны ў Душанбэ.

Гісторыя універсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 21 сакавіка 1947 года Пастановай Савета Міністраў СССР, як Таджыкскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Пачаў працу з 1 верасня 1948 года. З 1997 года — Таджыкскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт. З 2008 года — Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт. У структуру ўніверсітэта ўваходзяць 15 факультэтаў, выдавецтва, навуковая бібліятэка, батанічны сад. Ажыццяўляецца падрыхтоўка па 56 спецыяльнасцях.

У цяперашні час налічвае каля 18 тыс. студэнтаў (2008), каля 1200 выкладчыкаў (2008). Рэктар — Н. С. Саідаў.