Тадзіяна Тодараўна Кляшторная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тадзіяна Кляшторная)
Тадзіяна Тодараўна Кляшторная
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 студзеня 1932(1932-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 2011(2011-03-02) (79 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Тодар Кляшторны
Маці Яніна Германовіч
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзіцячая паэтэса
Мова твораў беларуская

Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная (5 студзеня 1932, Мінск, БССР2 сакавіка 2011) — дзіцячы пісьменнік, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я Кляшторных. У цэнтры ўнізе – паэт, над ім – жонка з дачкой Тадзіянай, бацька і маці. 1932 г.
Дочкі Тодара Кляшторнага: уверсе Мая і Валя, унізе – Тадзіяна з мужам і сынам.

Нарадзілася ў Мінску. Хросным бацькам Тадзіяны быў Максім Лужанін[1]. Пасля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасля вайны скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].

Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасля смерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].

Разам з сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганні па ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі. У 2008 прысутнічала на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню надрукавалася ў 1971 у лепельскай раённай газеце. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).

Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.

Зноскі

  1. Тадзіяна Кляшторная
  2. а б Анатоль Вярцінскі. Спачыла Тадзіяна Кляшторная(недаступная спасылка). Новы час (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2011. Праверана 15 студзеня 2012.
  3. Чытанні ў гонар Тодара Кляшторнага. Праверана 15 студзеня 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы
  • Кляшторная, Т. Белыя Курапаты / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2003. — 11 сак. — С. 2.
  • Кляшторная, Т. Вяртанне / Т. Кляшторная // Віцебскі рабочы. — 1997. — 11 сак. — С. 4.
  • Кляшторная, Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2005. — 3 мая. — С. 3.