Тадзіяна Тодараўна Кляшторная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тадзіяна Тодараўна Кляшторная
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 5 студзеня 1932(1932-01-05)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 сакавіка 2011(2011-03-02) (79 гадоў)
Грамадзянства:
Бацька: Тодар Кляшторны
Маці: Яніна Германовіч
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: дзіцячая паэтэса
Мова твораў: беларуская

Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная (5 студзеня 1932, Мінск, БССР2 сакавіка 2011) — дзіцячы пісьменнік, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я Кляшторных. У цэнтры ўнізе – паэт, над ім – жонка з дачкой Тадзіянай, бацька і маці. 1932 г.
Дочкі Тодара Кляшторнага: уверсе Мая і Валя, унізе – Тадзіяна з мужам і сынам.

Нарадзілася ў Мінску. Хросным бацькам Тадзіяны быў Максім Лужанін[1]. Пасля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасля вайны скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].

Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасля смерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].

Разам з сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганні па ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі. У 2008 прысутнічала на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню надрукавалася ў 1971 у лепельскай раённай газеце. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).

Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.

Зноскі

  1. Тадзіяна Кляшторная
  2. 2,0 2,1 Анатоль Вярцінскі Спачыла Тадзіяна Кляшторная. Новы час (25 сакавіка 2011). Праверана 15 студзеня 2012.
  3. Чытанні ў гонар Тодара Кляшторнага. Праверана 15 студзеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы
  • Кляшторная, Т. Белыя Курапаты / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2003. — 11 сак. — С. 2.
  • Кляшторная, Т. Вяртанне / Т. Кляшторная // Віцебскі рабочы. — 1997. — 11 сак. — С. 4.
  • Кляшторная, Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2005. — 3 мая. — С. 3.