Перайсці да зместу

Тадэвуш Бужынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Бужынскі
Трыўдар[d]
Трыўдар[d]
27-ы ваявода менскі
14 красавіка 1770 1773
Папярэднік Юзаф Ежы Гільзен
Пераемнік Юзаф Мікалай Радзівіл
31-ы кашталян смаленскі
6 красавіка 1763 1770
Папярэднік Станіслаў Антоні Бужынскі
Пераемнік Андрэй Зянковіч[d]

Нараджэнне 1730
Смерць 1773[1][2][…]
Род Бужынскія[d]
Бацька Станіслаў Антоні Бужынскі
Маці Марыяна з Копцяў[d]
Жонка Юзэфа з Плятэраў[d][3]
Дзеці Казіміра з Бужынскіх[d], Тэрэза з Бужынскіх[d] і Ігнацы Бужынскі[d]
Грамадзянства
Член у
Адукацыя
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Тадэвуш Бужынскі (каля 1730 — 1773, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат. Кашталян смаленскі (1763—1770), ваявода менскі (1770—1773). У 1769—1771 пасол Рэчы Паспалітай y Галандыі і Англіі.

Прадстаўнік шляхецкага роду Бужынскіх герба «Трыўдар», які асеў у Браслаўскім павеце. Сын кашталяна смаленскага і інстыгатара вялікага літоўскага Станіслава Антонія Бужынскага (1701—1775).

Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У 1760 годзе Тадэвуш Бужынскі быў выбраны паслом на сойм, потым атрымаў Краснасельскае староства і чын ротмістра літоўскай арміі. У 1763 годзе быў прызначаны кашталянам смаленскім, а ў 1770 годзе атрымаў пасаду ваяводы менскага. У 1764—1766 гадах быў членам Камісіі скарбовай ВКЛ, у 1766 годзе маршалак Трыбунала ВКЛ.

Быў прыхільнікам Чартарыйскіх. У 1764 годзе стаў членам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. 23 кастрычніка 1767 года ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, вымушанай пад ціскам расійскага пасланца Мікалая Васільевіча Рэпніна пацвердзіць ранейшы лад Рэчы Паспалітай.

У 1769—1773 гадах — пасол Рэчы Паспалітай у Лондане. Пасольству ўвесь час бракавала грошай, з дапамогай якіх можна было б наняць памочнікаў і сакратароў, што зрабіла дыпламатычную місію больш эфектыўнай. Увосень 1770 года ў сувязі з пагаршэннем здароўя папрасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага пакінуць Лондан. Атрымаўшы дазвол, 18 снежня 1770 года выехаў у Брусель, а адтуль у Італію.

Калі Тадэвуш Бужынскі сканаў у 1773 годзе ў Фларэнцыі, пасольскую місію ў Лондане ўзяў на сябе яго намеснік і павераны ў справах Францішак Букаты, які вывучыў англійскую мову.

У 1750 годзе ажаніўся з Юзэфай Броэль-Плятэр (пам. каля 1778). У 1765 годзе выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.

Кавалер расійскага ордэна Святога Аляксандра Неўскага (1764), а таксама ордэнаў Святога Станіслава (1765) і Белага арла (1769).

  1. Tadeusz Burzyński // NUKAT — 2002.
  2. Tadeusz Burzyński // Biblioteka Narodowa
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 91. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  4. https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA4885