Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1956(1956-01-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці суддзя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (нар. 1 студзеня 1956, в. Мікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі суддзя. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1982 года працаваў суддзёй суда Лепельскага раёна і горада Лепеля, суда горада Оршы, Віцебскага абласнога суда, з 1987 года — старшынёй суда Акцябрскага раёна горада Віцебска, суддзёй Віцебскага абласнога суда. У 1995 годзе назначаны старшынёй Віцебскага абласнога суда.

З чэрвеня 2009 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета суддзяў.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і грамадзянскага права, грамадзянскага працэсу і судаўладкавання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2002)[3].

Зноскі