Тадэвуш Лер-Сплавінскі
| Тадэвуш Лер-Сплавінскі | |
|---|---|
| польск.: Tadeusz Lehr-Spławiński | |
| | |
| Дата нараджэння | 20 верасня 1891[1][2] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 17 лютага 1965[3][1][…] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мовазнавец |
| Навуковая сфера | мовазнаўства |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Леон Стэрнбах |
| Вядомыя вучні | Tadeusz Milewski[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Тадэвуш Лер-Сплавінскі (польск.: Tadeusz Lehr-Spławiński; 20 верасня 1891[1][2], Кракаў, Цыслейтанія[4] — 17 лютага 1965[3][1][…], Кракаў[4]) — польскі мовазнавец-славіст. Акадэмік АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных навуковых акадэмій.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1913). 3 1919 прафесар Пазнаньскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ўніверсітэтаў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыня камітэта славяназнаўства Польскай АН.
Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва славянскіх моў, славянскую акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асноўныя працы: «3 даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царкоўна-славянскай мовы і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Tadeusz Lehr-Spławinski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Tadeusz Lehr-Spławiński // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ а б Лер-Сплавинский Тадеуш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г Лер-Сплавинский Тадеуш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лер-Сплавінскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Польшчы
- Славісты Польшчы
- Філолагі Польшчы
- Вязні канцэнтрацыйных лагераў
- Ганаровыя дактары
- Члены Польскай акадэміі ведаў