Перайсці да зместу

Тадэвуш Пшыпкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Пшыпкоўскі
Род дзейнасці мастацтвазнавец, графік, бібліяфіл, калекцыянер, фатограф
Дата нараджэння 12 ліпеня 1905(1905-07-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1977(1977-12-17)[1] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Конрад Пшыпкоўскі (польск.: Tadeusz Konrad Przypkowski; 12 ліпеня 1905, Янджэеў — 17 снежня 1977, там жа) — польскі гісторык мастацтва, гісторык навукі, фатограф, а таксама адзін з невялікай колькасці існаваўшых у свеце гнамонікаў — спецыялістаў у галіне разлікаў і праектавання сонечных гадзіннікаў.

Скончыў гімназію імя Генрыка Сянкевіча ў Кракаве, а ў 1923 годзе пачаў вывучаць гісторыю мастацтва і гісторыю ў Ягелонскім універсітэце, дзе ў 1929 годзе атрымаў доктарскую ступень.

Гнамоніка і сонечныя гадзіннікі

[правіць | правіць зыходнік]
Сонечны гадзіннік Тадэвуша Пшыпкоўскага ў Варшаве
Сонечны гадзіннік Тадэвуша Пшыпкоўскага ў Сандомежы

Тадэвуш Пшыпкоўскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх сонечных гадзіннікаў. Частку з іх ён стварыў асабіста, іншыя толькі разлічваў і праектаваў. Сярод яго найбольш вядомых прац:

З 1920-х гадоў атрымліваў узнагароды за свае мастацкае фота, у тым ліку ў Лос-Анджэлесе (1925), Мантэвідэа (1931) і Мілане (1932). У 1935—1938 гадах публікаваў свае фатаграфіі ў выданні Piękno Warszawy («Прыгажосць Варшавы»). У 1938—1939 гадах належаў да Варшаўскага Фотаклуба.

Адметнасць фатаграфій Пшыпкоўскага ў тым, што ен выкарыстоўваў рэдкую тэхніку «бром-алейнага адбітку», калі адбелены срэбны адбітак пакрываўся алейнай фарбай, а на наступным этапе сухі малюнак пераносіцца на іншую паперу з дапамогай друкарскага станка. Гэту працаёмкую тэхніку выкарыстоўваў напрыклад Ян Булгак. Пасля Другой сусветнай вайны тэхніка гэта фатаграфічная тэхніка выкарыстоўвалася рэдка.

  • Wacław Żdżarski, Historia fotografii warszawskiej, s. 160—161. Wydawca — Państwowe Wydawnictwo Naukowe (1974)
  • Marian Brzozowski, Przypkowski Tadeusz Konrad, Polski Słownik Biograficzny, tom XXIX, 1986.
  • A. Bocheński, Wspomnienie o Tadeuszu Przypkowskim, «Kultura», nr 7: 1978.
  • P. M. Przypkowski, Zbiory Muzeum im. Przypkowskich w Jędrzejowie, Jędrzejów 2012.
  1. а б Tadeusz Konrad Przypkowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny