Тадэвуш Рэйтан (таварыства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гістарычнае таварыства «Тадэвуш Рэйтан» — грамадскае аб'яднанне, добраахвотная грамадская арганізацыя, мэтай якой было вывучэнне гісторыі Ляхавіцкага раёна і Рэспублікі Беларусь агулам.

Таварыства мае статус мясцовага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях», іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і Статутам Гістарычнага таварыства.

З ініцыятывай аб неабходнасці стварэнні Гістарычнага таварыства «Тадэвуш Рэйтан» у Ляхавічах у 1997 годзе выступілі прафесары Адам Мальдзіс, Анджэй Кемпфі, Марцэлі Косман, кандыдат гістарычных навук Віталь Скалабан, ляхавіцкі краязнаўца Міхась Турыянскі і шэраг грамадзян Баранавіч, Ляхавіч і Ляхавіцкага раёна.

26 ліпеня 1997 года ўпраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама было зарэгістравана за № 99 грамадскае аб’яднанне «Гістарычнае таварыства „Тадэвуш Рэйтан“». 21 студзеня 1998 года гістарычнае таварыства прайшло рэгістрацыю за № 04 у Ляхавіцкім райвыканкаме. Спыніла дзейнасць і ліквідавана ў 2018 годзе.

Таварыства дзейнічала на аснове свабоднага волевыяўлення і раўнапраўя членаў, самакіравання і галоснасці. Члену таварыства выдаваўся членскі білет.

Таварыства было юрыдычнай асобай, мела пячатку са сваім найменнем, разліковыя рахункі ў банкаў, у тым ліку ў валюце.

Гісторыка-археалагічныя доследы таварыства ажыццяўляе па заказах і фінансаванні музеяў, навуковых устаноў і прыватных асоб пры наяўнасці дазволу мясцовых улад, Нацыянальнай Акадэміі навук, згодна з дзеючым заканадаўствам.

Вышэйшы кіруючы орган — сход, які склікаўся раз на год. Пастаянным распарадчым органам быў савет, які складаўся з трох членаў таварыства. Рэвізійная камісія кантралявала дзейнасць савета.

Асноўныя мэты[1][правіць | правіць зыходнік]

  • Фарміраванне гістарычнай самасвядомасці жыхароў раёна як грамадзян Беларусі.
  • Прапаганда гістарычных ведаў.
  • Заняцце краязнаўствам.
  • Абарона гістарычнай спадчыны, пошук, вывучэнне і ахова помнікаў гісторыі і культуры.
  • Адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры.
  • Стварэнне ў горадзе краязнаўчага музея для азнаямлення грамадзян з археалагічнай спадчынай, прыватнымі нумізматычнымі і гісторыка-краязнаўчымі зборамі.
  • Стварэнне гістарычнага кансультацыйнага цэнтра.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя члены Гістарычнага таварыства[правіць | правіць зыходнік]

Аб арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Саветам таварыства ў 1997 годзе быў распрацаваны план мерапрыемстваў развіцця таварыства на 1997—2000 гады, які ўключаў тры асноўныя кірункі:

  • Збор памятак па Тадэвушу Рэйтану з мэтай заснавання архіва і вывучэнне яго эпісталярнай спадчыны.
  • Аглядная канцэпцыя праекта «Мураванка», якая прадугледжвала працу па захоўванню будынка XVII ст. (Бюргерскі домік) — месца апошніх гадоў жыцця Тадэвуша Рэйтана.
  • Сацыяльная апека над старымі і нямоглымі гісторыкамі.

Гэтыя кірункі дзейнасці справакавалі інтарэс грамадскасці да заснавання і правядзення фэстаў у Грушаўцы (1997—1998).

Зноскі

  1. Статут Грамадскага аб’яднання «Гістарычнае таварыства „Тадэвуш Рэйтан“», артыкул 1.3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Турыянскі М. Створана таварыства ў гонар Рэйтана // Кантакты і дыялогі. 1997. № 9-10. С. 59.
  • Сіцька З. Грушаўка // Дыялог. 1998. № 2. С. 16-18.
  • Мухарэўская І. «Тадэвуш Рэйтан»: учора, сёньня, заўтра // INTEХ-PRESS. 2000. № 25. С. 6.
  • Панамароў А. Историческое общество «Тадеуш Рейтан» (г. Ляховичи) приглашает… // INTEХ-PRESS. 1998. № 21 (178). С. 2.
  • Лапіч А. На ФЭСТ у Грушаўку // Ляхавіцкі Веснік. 1998. № 64 (10379). С. 3.
  • Казлоў Л. Рэйтан вяртаецца // Падарожнік. 1997. № 11. С. 9.