Тадэвуш Сулістроўскі
| Тадэвуш Сулістроўскі | |
|---|---|
| Любіч | |
| Нараджэнне | каля 1745 |
| Смерць |
15 верасня 1791[1] |
| Месца пахавання | |
| Род | Сулістроўскія[d] |
| Бацька | Міхал Сулістроўскі[d] |
| Маці | Яана з Білевічаў[d] |
| Жонка | Брыгіда з Лапацінскіх[d] |
| Дзеці | Юзаф Сулістроўскі[d], Барбара з Сулістроўскіх[d] і Разалія з Сулістроўскіх[d] |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды | |
Тадэвуш Сулістроўскі (каля 1745 — 15 верасня 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (? — да 6 сакавіка 1761), стольніка ашмянскага, і Іааны з Білевічаў (?—не пазней 1790). Меў брата Ігнація.
У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі. З 1776 года шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1781—1782 гадах член задворнага асэсарскага суда, у 1782—1784 і 1786—1788 гадах член Пастаяннай Рады. Пасол на соймы 1776 і 1782 гадоў.
Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Камаі, Жукаўшчына, Казінец, Чарняты і інш.).
Памёр у Вішневе. Пахаваны ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна Св. Станіслава (1784).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]5 сакавіка 1777 года ў Вільні пабраўся шлюбам з Брыгідай Іаанай з Лапацінскіх (1759—1814). З ёй меў аднаго сына і дзвюх дачок:
- Юзаф (?—1815), камер-юнкер цара Аляксандра I;
- Барбара, у шлюбе з Даніелем Альшынам Бучынскім, чашнікам ашмянскім;
- Разалія (?—1833), у шлюбе з Вінцэнтам Барткевічам, віцэ-маршалкам Завілейскага павета.
Зноскі
- ↑ Tadeusz Sulistrowski h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. Tom 4. Województwo wileńskie. Wrocław; Warszawa; Kraków: Ossolineum, 1993. 551 s., il., mapy.
- Haratym Andrzej. Sulistrowski Tadeusz // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 492—493.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тадэвуш Сулістроўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»