Тадэвуш Тамашэўскі
Тадэвуш Тамашэўскі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Tomaszewski | |
| |
|
|
Нараджэнне |
26 лістапада 1881 |
Смерць |
10 жніўня 1950 (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, адвакат |
Узнагароды | |
![]() |
Тадэвуш Тамашэўскі (польск.: Tadeusz Tomaszewski; 26 лістапада 1881 — 10 жніўня 1950) — польскі палітык, юрыст, кіраўнік ўрада Польшчы ў выгнанні.
Вывучаў права ў Варшаўскім і Маскоўскім універсітэтах. З 1901 года — сябар Польскай сацыялістычнай партыі. Неаднаразова арыштоўваўся расійскімі ўладамі, што, аднак, не перашкаджала яму займацца адвакацкай дзейнасцю ў Варшаве. Падчас Першай сусветнай вайны быў сябрам патрыятычных арганізацый, якія імкнуліся дамагчыся незалежнасці Польшчы, што ім ў рэшце і ўдалося ў 1918 годзе. Удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Польшчы 1921 года. У верасні 1939 года выехаў у Румынію, пазней у Францыю і Вялікабрытанію. Удзельнічаў у працы ўрада Польшчы ў эміграцыі. У 1949 годзе змяніў Тадэвуша Камароўскага на пасадзе кіраўніка ўрада Польшчы ў выгнанні, але займаў гэтую пасаду крыху больш за год. Ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за праблем са здароўем і раптоўна памёр праз два тыдні пасля адстаўкі.
Зноскі