Перайсці да зместу

Тадэй Пагачар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэй Пагачар
славенск.: Tadej Pogačar
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1]
Спецыялізацыя шашэйны веласпорт
Клуб Pogi Team Gusto Ljubljana[d] і UAE Team Emirates XRG[d]
Нарадзіўся 21 верасня 1998(1998-09-21)[2][3] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 176 см
Вага 66 кг
Афіцыйны сайт (англ.)​ (славенск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэй Пагачар[5] (славенск.: Tadej Pogačar[6]; нар. нар. 21 верасня 1998(1998-09-21)[2][3], Кланец[d], Коменда[d][4][3]) — славенскі прафесійны шашэйны велагоншчык, які выступае за каманду UCI WorldTeam UAE Team Emirates XRG. Сярод яго перамог — пяць Тур дэ Франс (2020, 2021, 2024, 2025 і 2026), Джыра д’Італія 2024, а таксама дзесяць аднадзённых класік: Тур Фландрыі двойчы, Льеж — Бастонь — Льеж тры разы і Джыра дзі Ламбардыя пяць разоў, а таксама два разы чэмпіянат свету па шашэйных велагонках UCI. бронзавы прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў групавой гонцы. Ён упэўнена выступае ў гонках на час, аднадзённых класіках і на велатурах, і яго параўноўваюць з універсальнымі веласіпедыстамі накшталт Эдзі Меркса і Бернана Іно. Разглядаецца як адзін з найвялікшых веласіпедыстаў усіх часоў.[7]

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Тадэй Пагачар быў паспяховым юніёрам, выйграўшы Тур д’Авенір 2018. У 2019 годзе, ва ўзросце 20 гадоў, стаў самым маладым веласіпедыстам, які перамог у гонцы Сусветнага Тура UCI — на Туры Каліфорніі, а таксама выйграў тры этапы Вуэльта Іспаніі, заняўшы ў агульным заліку трэцяе месца і атрымаўшы званне лепшага маладога гоншчыка.

У 2023 годзе стаў самым высокааплатным прафесійным веласіпедыстам у свеце[8].

У 2024 годзе, выйграўшы Джыра д’Італія, Тур дэ Франс і чэмпіянат свету ў групавой гонцы, стаў трэцім уладальнікам дасягнення «Тройная карона» веласпорту.[9]. 26 ліпеня 2026 года велагоншчык у пяты раз выйграў Тур дэ Франс.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я Тадэя Пагачара: бацька — Мірка; маці — Мар’ета; старэйшы брат — Тылен (Tilen), займаўся веласпортам у клубе «Rog Ljubljana». Дзяўчына — Уршка Жыгарт (Urška Žigart), прафесійная веласіпедыстка са Славеніі.

  1. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1217990267 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 20 красавіка 2026.
  2. 1 2 Tadej Pogačar // https://pantheon.world/profile/person/Tadej_Pogačar
  3. 1 2 3 4 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  4. 1 2 https://tadejpogacar.com/about-me
  5. ↑ Race day with Tadej Pogačar на YouTube
  6. ↑ прослушать произношениеⓘ
  7. ↑ Strickson, Will. Opinion: Tadej Pogačar is the Greatest Of All Time (англ.). Cyclist (4 красавіка 2023). Праверана 19 лістапада 2025.
  8. ↑ Топ-10 самых высокооплачиваемых велогонщиков мира. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2023. Праверана 21 снежня 2023.
  9. ↑ Tadej Pogačar completes stunning Triple Crown with 51km solo to maiden rainbow jersey (англ.). cyclingweekly.com (29 верасня 2024).