Перайсці да зместу

Таежная вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таежная вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Гістарычны раён Дражня
Працягласць 1,4 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Аўтазаводская
Паштовы індэкс 220137[2])
на Яндэкс.Картах

Таежная вуліца — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Назва можа пераклікацца з тапонімамі суседняга Паўночнага пасёлка, прысвечаным Сібіры. Ідзе ад вуліцы Ваўпшасава у раёне памяшканняў завода ігрыстых вінаў паралельна вуліцам Халмагорскай і Солтыса, перасякае завулкі 2-і Дражненскі і 1-ы Халмагорскі, завяршаецца скрыжаваннем з 2-м Пераходным завулкам. Большая частка забудовы — жылы прыватны сектар[3]. Побач з вуліцай Ваўпшасава з 2024 г. ідзе будаўніцтва дзіцячага саду[4].

  • Аб'яднанне кансерватыўных цэркваў евангельскіх хрысціян баптыстаў у РБ (д. 71А[5]);
  • Дзіцячая дабрачынная школа "Гармонія" (д. 71А[6]);
  • Мінская царква евенгельскіх хрысціян "Абуджэнне" (д. 72А[7]).

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Да узвядзення будынку інтэрната каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаўніцтве (вул. Ваўпшасава23/2), Таёжная вуліца пачыналася ў раёне гэтых будынкаў, ішла паралельна Ключавой вуліцы, потым спускалася ў бок апошняй у раёне Ваўпшасава, 23/7 перасякала вуліцу Солтыса, потым рабіла паварот перпендыкулярна вуліцы Ваўпшасава, перасякала яе і ішла паралельна Солтыса. Зніклы кавалак вуліцы пазначаны на старых атласах мінскіх вуліц[8][9]
  • Дом 71А мае панельныя сцены з абліцоўкай пад "хрушчоўку[10]".