Перайсці да зместу

Тазіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тазіт
Тазитъ
Малюнак да паэмы «Тазіт». А. С. Пушкін, 1829 год
Малюнак да паэмы «Тазіт». А. С. Пушкін, 1829 год
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1829–1830
Дата першай публікацыі 1837

«Тазі́т» — паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Засталася няскончанай і была апублікавана пасля смерці аўтара.

Стварэнне і публікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Паэма стваралася ў 1829 годзе ў сувязі са знаходжаннем Пушкіна на Каўказскіх водах: там ён спыняўся па шляху ў Эрзерум і на зваротным шляху (з 14 жніўня па 8 верасня), прычым цікавіўся побытам горцаў з племені адыге і іх галіны абадзехаў (адзехаў у «Тазіце»). Той жа матэрыял Пушкін выкарыстоўваў у «Падарожжы ў Арзрум», з якім перагукаюцца асобныя эпізоды паэмы[1].

Асобныя главы «Тазіта» Пушкін напісаў у канцы 1829 — пачатку 1830 гадоў побач з іншымі творамі пра Каўказ[2]. Пазней ён закінуў працу над паэмай. Яе тэкст быў складзены Васілём Жукоўскім пасля смерці Пушкіна з чарнавых накідаў[3][4], якія ў некаторых выпадаках супярэчылі адзін аднаму.

Упершыню паэма была апублікавана ў часопісе «Современник» у 1837 годзе (том VII) пад назвай «Галуб» (Жукоўскі няверна прачытаў імя бацькі галоўнага героя)[2]. Вядомы даследчык Дзмітрый Благой ахарактарызаваў «Тазіта» як «адзіную пушкінскую паэму, у якой, як і ў творах апавядальнай вуснай народнай творчасці, аўтарскага голасу, аўтарскіх меркаванняў, выказванняў, ацэнак няма, у якой аўтар, па сутнасці, выступае амаль у ролі казачніка»[5].

  1. ↑ Примечания. Тазит // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 425.
  2. 1 2 Примечания. Тазит // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 424.
  3. ↑ Примечания. Тазит // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 424—425.
  4. ↑ Пушкин А. С. Тазит // Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л.: Наука, 1977—1979. Том 4. Поэмы. Сказки. С. 390—391.
  5. ↑ «Ты трус, ты раб, ты армянин!» Читаем поэму Пушкина «Тазит» от начала до конца. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 23 верасня 2024.