Тайванскі праліў
Тайванскі праліў (кіт.: 臺灣海峽), раней зваўся Фармозскі праліў — праліў паміж усходнім берагам мацерыка Азіі і востравам Тайвань.
Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Гаасюн, Фучжоу і Сямынь.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тайванскі праліў злучае Паўднёва-Кітайскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва складае каля 400 км, шырыня — 130—380 км. Найменшая глыбіня на фарватары — 60 м, максімальная — да 1773 м. У зімовы перыяд цячэнне ў праліве (хуткасць каля 1 км/г) накіравана на поўдзень-захад, улетку — на паўночны ўсход. Моцна выяўлены прыліўныя эфекты — у паўночнай частцы да 7,5 м. Хуткасць прыліўных цячэнняў даходзіць да 6,5 км/г.
Мацерыковы бераг праліва зрэзаны залівамі са мноствам астравоў, з тайванскага боку бераг роўны. У паўднёвай частцы праліва размешчаны архіпелаг Пэнху.
Тунэль[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскі ўрад распрацаваў план будаўніцтва транспартнага тунэля пад пралівам, які злучыць гарады Фучжоу і Тайбэй. У залежнасці ад месца будаўніцтва тунэля, яго даўжыня складзе ад 127 да 207 км, прычым незалежна ад канчатковага варыянту, гэта будзе самы доўгі падводны чыгуначны тунэль у свеце[1][2].
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тайванскі праліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{праліў}}. |