Тайвань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліка Кітай
中華民國
Flag of the Republic of China.svg Герб Рэспублікі Кітай
Сцяг Рэспублікі Кітай Герб Рэспублікі Кітай
Locator map of the ROC Taiwan.svg
Гімн: «中華民國國歌»
Заснавана 1 студзеня 1912
Афіцыйная мова Путунхуа
Сталіца Тайбэй
Найбуйнейшыя гарады Новы Тайбэй
Форма кіравання Змяшаная рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Старшыня Выканаўчага Юаня
Ма Інцзю
У Дуньі
Цзян Іхуа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
136-я ў свеце
36.193 км²
10,34
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

23.373.517 чал. (50-я)
644 чал./км²  (17-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$977,088 млрд  (20-ы)
$41.581  (17-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$517,019 млрд  (25-ы)
$22.002  (39-ы)
ІРЧП (2012) 0,890 (вельмі высокі) (23-ы)
Этнахаронім Тайванцы або кітайцы
Валюта Новы тайванскі долар (NT$, TWD)
Інтэрнэт-дамены .tw, .台灣, .台湾
Код ISO TW
Тэлефонны код +886
Часавыя паясы +8

Тайв́ань (кіт.: 臺灣 або кіт.: 台灣), афіцыйна Рэспубліка Кітай (кіт.: 中華民國) — часткова-прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.

Палітычны статус[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М'янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.

Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсуса і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.

У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб'ядналіся. Вось яны:

  • КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
  • КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.

Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.

Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, ўсе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.

Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак, у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайванскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.

Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з'яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]