Перайсці да зместу

Тайманава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Тайманава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
349 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовы індэкс
213348[1]
Аўтамабільны код
6
СААТА
7213836041
Тайманава (Беларусь)
Тайманава
Тайманава
Тайманава (Магілёўская вобласць)
Тайманава
Тайманава

Та́йманава[2] (трансліт.: Tajmanava, руск.: Таймоново) — вёска ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.

Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені Tai-manas[3].

Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро, на аўтадарозе Р97 БыхаўРагачоў, за 12 кіламетраў на поўдзень ад горада Быхаў і чыгуначнай станцыі Быхаў, за 56 кіламетраў ад Магілёва[4].

У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[5].

У 1924—1954 гадах цэнтр Тайманаўскага сельсавета. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лудчыцкага сельсавета[6].

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 531 чалавек у 111 дварах[7].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 года гітлераўцамі было спалена 111 двароў[7].

  • 538 жыхароў, 212 двароў (2002)[4]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Базавая школа-сад
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[4].
Фібула з белага металу з паселішча каля вёскі. Кіеўская культура, канец ІІ-пачатак ІІІ ст. — сярэдзіна V ст.

Каля вёскі комплекс археалагічных помнікаў Тайманава:

Зноскі

  1. Почтовый индекс населённого пункта Таймоново (Могилёвская область, Быховский район, Новобыховский сельсовет)(недаступная спасылка)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Та́йменава
  3. Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — М., 2025. — С. 221.
  4. а б в БелЭн 2002.
  5. РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
  6. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  7. а б Таймоново (руск.)