Таймырскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таймырскі заліў
руск. Таймырский залив
76°14′23″ пн. ш. 97°49′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Найбольшая глыбіня16 м
УпадаюцьНіжняя Таймыра 
Таймырскі заліў (Расія)
Таймырскі заліў

Таймы́рскі заліў — заліў Карскага мора каля паўночна-заходняга берага паўвострава Таймыр.

Даўжыня заліва 40 км, шырыня каля 80 км. Глыбіні да 16 м. У паўночна-ўсходняй частцы заліў паступова звужаецца і пераходзіць у Таймырскую губу (эстуарый ракі Ніжняя Таймыра). Клімат вельмі суровы. Большую частку года заліў пакрыты лёдам.

У заліве буйны востраў Калчака (да 2005 г. востраў Растаргуева). Узбярэжжа заліва ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» (руск.: «Большой Арктический»)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]