Перайсці да зместу

Тайны саветнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайны саветнік.
Тайны саветнік са знакамі адрознення.

Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III класа (першапачаткова ў 17221724 — IV класа) у Табелі аб рангах Расійскай імперыі. Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад, таварыша міністра. Адпавядаў чынам генерал-лейтэнанта ў арміі і віцэ-адмірала ў флоце.

Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася паводле меркавання імператара.

Асобы, якія мелі гэты чын, тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства».

У 1903 годзе ў імперыі было 553 тайныя саветнікі.

Чын быў скасаваны ў лістападзе 1917 года.