Перайсці да зместу

Тайнік яйцападобны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайнік яйцападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Listera ovata (L.) Ait. f., 1813


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503503
NCBI  29712
EOL  1137775
GRIN  t:450978
IPNI  641551-1
TPL  kew-114134

Та́йнік яйцападобны[1] (Listera ovata) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Тайнік авальны, начная цень, дрэмлік[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта травяністыя расліна з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло нясе два шырокіх супрацьлеглых ліста, авальнай формы, якія размяшчаюцца амаль гарызантальна.

Сцябло заканчваецца падоўжаным шматкветкавым суквеццем. Кветкі дробныя, зялёна-жаўтаватыя. Форма кветак нагадвае кроплі. Знешнія лісточкі калякветніка зялёныя. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду ахоплівае большую частку Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, Малую і Сярэднюю Азію. Тайнік яйкападобны сустракаецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Украіны гэты від распаўсюджаны ў большай частцы. Расце на вільготных месцах у ліставых лясах. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[3].

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  3. Тайник яйцевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Швец І. У. Та́йнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 70. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Скуратовіч А. М. Та́йнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 390. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Listera — Тайник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 350. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)