Перайсці да зместу

Тайра Лундгрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайра Лундгрэн
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 студзеня 1897(1897-01-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1979(1979-11-20)[1][3][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька John Lundgren[d][2][4]
Род дзейнасці артыстка, скульптарка
Месца працы
Вучоба
Уплыў Андрэ Лот[d] і Anton Hanak[d]
Узнагароды
Litteris et Artibus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тайра Караліна Лундгрэн (шведск.: Tyra Carolina Lundgren; 9 студзеня 1897 — 20 лістапада 1979) — шведская мастачка і скульптар; працавала з керамікай і шклом, а таксама з тэкстылем.

Нарадзілася 9 студзеня 1897 года ў Стакгольме ў сям’і прафесара ветэрынарыі Джона Лундгрэна і яго жонкі Эдыт Оберге.

Пасля сямі гадоў навучання ў сярэдняй школе Djursholms samskola яна паступіла ў Стакгольмскую школу мастацтва і дызайну, дзе навучалася ў 19141918 гадах.

У 19181922 гадах з’яўлялася студэнткай Каралеўскай акадэміі Мастацтваў таксама ў Стакгольме, а ў 19201921 гадах Тайра патрапіла ў Еўропу, дзе навучалася скульптуры ў Антона Ханака ў Вене і жывапісу ў Андрэ Лота ў Парыжы. У сталіцы Францыі яна таксама наведвала акадэмію «Гранд-Шам’ер».

Атрымаўшы мастацкую адукацыю, Тайра Лундгрэн жыла і працавала ў Францыі і Італіі да 1940 года, пасля чаго, у сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны, вярнулася ў Швецыю. Яна супрацоўнічала з многімі еўрапейскімі керамічнымі кампаніямі і шклянымі заводамі. У Швецыі працавала ў керамічнай майстэрні S:T Eriks Lervarufabrikerі і на фарфоравай фабрыцы Lidköpings porslinsfabrik у Лідчэпінгу, дзе разам з Эйнарам Фарсетам распрацавала калекцыю тавараў для дома.

У 19241937 гадах яна працавала з фінскай фабрыкай Arabia, з перапынкамі на паездкі ў Рым і Парыж. Вярнуўшыся на радзіму, Тайры прапанавалі працу ў якасці мастака ва ўласнай студыі на фарфоравай фабрыцы Густаўсберг, дзе яна працавала да 1950 года. Лундгрэн таксама выканала шэраг работ для студыі царкоўнага тэкстылю Licium у Стакгольме.

Большасць яе работ выканана з абпаленай керамікі або бронзы. Важнай тэмай скульптурных твораў Лундгрэн сталі жывёлы, перш за ўсё яна праславілася фігуркамі птушак. Акрамя Швецыі яе мастацтва прадстаўлена ў музеях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У апошнія гады жыцця ў яе была студыя ў мястэчку Фідэ муніцыпалітэта Готланд, і яна ахвяравала калекцыю сваіх карцін мастацкаму музею Готланда. У 1950 годзе Тайра Лундгрэн была ўзнагароджана медалём Litteris et Artibus.

Памерла 20 лістапада 1979 года ў Стакгольме.

Зноскі

  1. а б в г д Tyra C Lundgren — 1917.
  2. а б в Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0006/C I/36 (1895-1897), bildid: 00012313_00320, sida 324 Праверана 26 ліпеня 2019.
  3. yra Carolina Lundgren 1897-01-09 — 1979-11-20 Konstnär, formgivare, skribent Праверана 18 лістапада 2020.
  4. а б Tyra Karolina, f. 1897 i Hedvig Eleonora Stockholms stad // Swedish Census 1900Riksarkivet. Праверана 26 ліпеня 2019.
  5. а б https://collection.nationalmuseum.se:443/eMP/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=artist&objectId=3334&viewType=detailView Праверана 5 чэрвеня 2023.