Тайсір Ахмедавіч Адамчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Тайсір Адамчык
Поўнае імя Тайсір Ахмедавіч Адамчык
Нарадзіўся 11 мая 2002(2002-05-11) (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слонім-Сіці
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2022 Беларусь Мінск 1 (0)
2021   Беларусь Слонім-2017 16 (0)
2022— Беларусь Слонім-Сіці
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 сакавіка 2022

Тайсір Адамчык (нар. 11 мая 2002) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слонім-Сіці».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Мінска», з 2018 года пачаў выступаць за дубль клуба, а з 2019 года стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[1], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з асноўнай камандай «Мінска»[2]. 18 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць мінскага «Дынама» (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым у асноўнай камандзе не з’яўляўся, гуляў за дубль. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[3].

У жніўні 2022 года далучыўся да клуба «Слонім-Сіці» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Мінск Беларусь 7 0
2019 дубль Мінск Беларусь 17 0
2020 дубль Мінск Беларусь 15 1
2021 (1) дубль Мінск Беларусь ? 0
2021 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 16 0
2022 (1) Д1 Мінск Беларусь 1 0

Зноскі