Перайсці да зместу

Тайтаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайтаа
ісп.: Península de Taitao
46°30′00″ пд. ш. 74°25′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Тайтаа (Чылі)
Тайтаа
Тайтаа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тайтаа (ісп.: Península de Taitao) — паўвостраў на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі, у складзе Чылі.

Даўжыня складае 124 км, шырыня — 115 км. Максімальная вышыня — 1372 м. Паўвостраў прыціскаецца да Патагонскіх Анд вузкім нізінным перашыйкам Офкі  (англ.). З поўдня абмываецца залівам Пеньяс. Фіёрд даўжынёй 16 км, у які спускаецца ледавік Сан-Рафаэль, аддзяляе Тайтаа ад мацерыка.

Паверхня гарыстая, пакрытая вечназялёнымі лясамі. У 1945 годзе на паўвостраве быў адкрыты нацыянальны парк Лагуна-Сан-Рафаэль  (англ.), на тэрыторыі якога знаходзяцца шматлікія азёры, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца возера Пресідэнтэ-Рыяс, і звілістыя каньёны.