Тайханшань
Выгляд
Тайханшань | |
---|---|
38° пн. ш. 113° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 400 км |
Найвышэйшая вяршыня | Сяа Утайшань |
Вышыня | 2882 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тайханшань (кіт. спр. 太行山, піньінь Tàiháng Shān; Tàiháng Shān) — горны хрыбет у Кітаі, які знаходзіцца на ўсходняй ўскраіне Лёсавых плато ў правінцыях Хэнань, Шаньсі і Хэбэй. Хрыбет распасціраецца на 400 км з поўначы на поўдзень і мае сярэднюю вышыню ад 1500 да 2000 метраў. Асноўны пік Сяа Утайшань (2882 метраў), знаходзіцца на захад ад Пекіна. Хрыбет складзены з асадкавых парод, гнейсу і гранітаў. Заходнія схілы спадзістыя, а ўсходнія — стромкія.
У гэтым раёне вядзецца здабыча каменнага вугалю, азбесту і графіту.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тайханшань — артыкул з БСЭ