Тайху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайху
кіт.: 太湖
Taihu.JPG
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 3,1 м
Даўжыня 60 км
Шырыня 45 км
Плошча 2250 км²
Найбольшая глыбіня 2 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Размяшчэнне
Краіна Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Рэгіёны Цзянсу, Чжэцзян
Тайху (Кітай)
Тайху
Тайху
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тайху́[1] (кіт.: 太湖) — буйное возера ў дэльце ракі Янцзы, на мяжы правінцый Цзянсу і Чжэцзян (Кітай).

Плошча — 2250 км², сярэдняя глыбіня — 2 м. Гэта трэцяе па велічыні прэснаводнай возера ў Кітаі, пасля Паянху і Дунтынху.

Тайху злучана са знакамітым Вялікім кітайскім каналам. У возеры бярэ пачатак некалькі рэк, у тым ліку Сучжоўхэ.

Асноўным промыслам на возеры з'яўляецца рыбалоўства. На возеры стаяць унікальныя вапняковыя скалы, матэрыял з якіх выкарыстоўваецца кітайскімі ўмельцамі для ўпрыгожвання традыцыйных кітайскіх садоў у рэгіёне.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]