Така (атол)
| Така | |
|---|---|
| англ. Taka, марш. Tōkā | |
Выгляд з космасу | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 0,57 км² |
| Найвышэйшы пункт | 0,3 м |
| Размяшчэнне | |
| 11°08′33,71″ пн. ш. 169°37′06,99″ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Маршалавы Астравы |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Така (англ.: Taka, маршал.: Tōkā), вядомы таксама як атол Суворава (англ.: Suwarrow, Suvarov, руск.: атолл Суворова) — атол на паўночным усходзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 0,57 км². Незаселены.
Така — невялікі атол з лагунай, якая займае плошчу 93,14 км². Вакол яе прасціраецца каралавы рыф з 6 астраўкамі. На паўднёвым захадзе ў каралавым рыфе сустракаецца праліў, прыдатны для заходу сярэднямерных суднаў. Атол знаходзіцца ў 479,2 км на паўночны захад ад Маджура, сталіцы Маршалаў.
Значная частка астравоў пакрыта лесам, хмызнякамі і какосавымі гаямі. Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі. Каля вострава добра захаваўся падводны свет каралавага рыфа.
Така быў адкрыты ў 1527 г. іспанцамі. У 1816 г. даследаваны расійскай экспедыцыяй на чале з О. Кацэбу, які даў яму назву атол Суворава.
Землі атола Така выкарыстоўваюцца тубыльцамі суседняга атола Утырык для занятку сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і збіральніцтвам.
