Перайсці да зместу

Такора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такора?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Такора (ісп.: Tacora) — вулкан на поўначы Чылі ў вобласці Арыка-і-Парынакота на мяжы з Перу. Самы паўночны вулкан Чылі. Уваходзіць у склад падвойнага вулкана разам з вулканам Чупікінья, размешчаным паўночней.

Мае правільную канічную форму і пакрыты снегам і ледавікамі пачынаючы з вышыні 5500 м. Асноўны кратар знаходзіцца на паўночна-заходнім схіле на 300 м ніжэй за вяршыню. На ўсходнім баку вулкана — гарачыя крыніцы.

Шматлікія адклады серы размешчаны ў сядле паміж Такора і Чупікінья, а таксама закінутая шахта Агуас-Кальентэс, у мінулым важнае месца здабычы серы, адкуль транспартавалі здабытую руду па маленькай нітцы да чыгункі Арыка — Ла-Пас (Балівія).