Самцы дасягаюць у даўжыню 5-10 см, самкі 9-18 см. Афарбоўка цела светла-жоўтага колеру. Галаўны канец цела мае выразна выяўленыя «бакавыя крылы». Яйцы круглай формы, з тоўстай абалонкай, памерам каля 85 мкм. Эмбрыянальная фаза доўжыцца 10-15 дзён.
Toxocara mystax з’яўляецца шырока распаўсюджаным паразітам у стрававальнай сістэме прадстаўнікоў сямейства каціныя. Дарослыя асобіны паразітуюць у тонкім кішачніку, выклікаючы бессімптомнае захворванне — таксакароз. У рэдкіх выпадках, пры моцнай інвазіі хвароба можа скончыцца смяротным зыходам.
Інфікаванне котак адбываецца прамым шляхам пры пападанні ўнутр яец, альбо пры паглынанні мяса заражаных жывёл.
H.-J. Bürger, Johannes Eckert, Erich Kutzer, Wolfgang Körting, Michel Rommel. Veterinärmedizinische Parasitologie. — 6., vollständig überarbeitete und erweiterte Auflage. — Stuttgart: Enke, 2006. — 1 с. — ISBN 978-3-8304-4135-9, 978-3-8304-4202-8.