Перайсці да зместу

Тактагул Сатылганаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тактагул Сатылганаў
кірг.: Токтогул Сатылганов
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1864(1864-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1933(1933-02-17) (68 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, спявак, акын, traditional folk singer
Інструменты komuz[d] і вакал[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тактагу́л Сатылга́наў[1] (кірг.: Токтокул Сатылганов; 25 кастрычніка 1864 — 17 лютага 1933) — кіргізскі народны акын, кампазітар, музыкант-віртуоз.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў кішлаку Кушчусу[2][1] (у сучасным Тактагульскім раёне Джалал-Абадскаай вобласці Кыргызстана). З дзяцінства працаваў пастухом у бая, у іншых пастухоў вучыўся іграць на камузе, складаць песні[3]. Ва ўзросце 18 гадоў сустрэўся ў айтышы (паэтычным спаборніцтве) з прыдворным акынам манапа Дыйканбая Рыскулбекава Арзыматам і атрымаў над ім перамогу, якая стала пачаткам славы Тактагула[3]. У 1898 годзе адбыўся Андыжанскі мяцеж, а Тактагул Сатылганаў, які не меў дачынення да яго, быў арыштаваны па ілжываму даносу і прыгавораны да пакарання смерцю, а пасля памілавання[1] адпраўлены разам з іншымі «андзіжанцамі» ў Сібір[2], у Аляксандраўскі цэнтрал каля Іркуцка[3]. У 1909 годзе Тактагул Сатылганаў збег з катаргі і ў 1910[4][2] годзе пешшу дайшоў да родных мясцін[3]. У 1913 годзе быў зноў арыштаваны па даносу і трапіў у наманганскую турму. Быў вызвалены дзякуючы намаганням кіргізскай грамадскасці і праводзіў прафесійную дзейнасць выканаўцы[3].

Памёр Тактагул Сатылганаў 17 лютага 1933 года ў кішлаку на радзіме.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тактагул Сатылганаў з дзяцінства складаў песні, і выконваў народныя музычныя творы. Адзін з пачынальнікаў кіргізскай літаратуры. У сваіх творах асуджаў старыя, адсталыя феадальныя звычаі, міжродавую варожасць, вітаў Кастрычніцкаю рэвалюцыю і прысвяціў ёй свае творы. Выконваў кіргізскі народны эпас, складаў песні-басні, песні-павучэнні, песні-пасвячэнні і інш.[2] Найбольш вядомы сатырычныя песні Тактагула Сатылганава «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!»[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Банкнота 100 сом Кыргызстана з партрэтам Тактагула Сатылганава
  • У 1959 годзе на кінастудыі «Кіргізфільм» быў зняты мастацкі біяграфічны фільм «Тактагул».
  • У 1965 годзе[2][4] заснавана Дзяржаўная прэмія кіргізскай ССР імя Тактагула Сатылганава.
  • Помнікі ў пасёлку Тактагул (1958), гарадах Ош (1968) і Бішкек (1974).
  • Імем акына названа пасёлак Тактагул, ГЭС і вадасховішча ў Кыргызстане
  • Імя Тактагула Сатылганава прысвоена Кіргізскаму дзяржаўнаму музею літаратуры і мастацтва і Нацыянальнай філармоніі ў Бішкеку.
  • Пра жыццё акына стварылі драмы, оперы, шэраг літаратурных і мастацкіх твораў, публікацый.
  • Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызстана ў 2014 годзе выдала энцыклапедыю, прысвечаную Тактагулу Сатылганаву.
  • Выпушчаны паштовыя маркі СССР і Кырыгызстана, прысвечаныя Тактагулу Сатылганаву.
  • Партрэт Тактагула Сатылганава змешчаны банкнотах 100 сом Кыргызстана.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тактагу́л Сатылга́наў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 395—396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Токтогу́л Сатылга́нов / Пантелериос А. И. // Т. 5. Симон — Хейлер. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1981. — Стб. 550—551. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
  • Токтогу́л Сатылга́нов // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 43. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Самаганов Дженбай. Писатели Советского Киргизстана (биобиблиографический справочник) / под ред. Жиркова А. В. — Фрунзе: Кыргызстан, 1969. — 644 с. — 24 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]