Тактычная група «Беларусь»

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тактычная група "Беларусь")
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Тактычная група «Беларусь»
Тактычная група "Беларусь".jpg
Гады існавання са студзеня 2015 года
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Уваходзіць у ДУК "Правы сектар"
Тып воінскае фарміраванне
Удзел у Вайна на ўсходзе Украіны
Знакі адрознення Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg Сцяг Украіны

Тактычная група «Беларусь» (укр.: Тактична група «Білорусь») — група добраахвотнікаў з Беларусі, якая ўдзельнічала ва ўзброеным канфлікце на Данбасе. Прымала ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны спачатку ў складзе Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса «Правага сектара», а пасля ў складзе разнастайных фармаванняў Украінскай Добраахвотніцкай Арміі і Узброеных сілах Украіны[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тактычная група «Беларусь» была створана ў студзені 2015 года ў пасёлку Пескі Данецкай вобласці, яе фармаванне праводзілася ў прыфрантавой зоне[2]. Афіцыйна ДУК «Правы сектар» аддаў загад пра стварэнне Тактычнай групы «Беларусь» толькі ў жніўні 2015 года, але да таго часу яна ўжо дэ-факта дзейнічала восем месяцаў. Матэрыяльным забеспячэннем групы ў значнай ступені займаўся дабрачынны фонд «Валошка».

Байцы Тактычнай групы «Беларусь» прымалі ўдзел у баях за Аўдзееўку, Пескі, Валнаваху, Мар’інку[3].

Першапачаткова група налічвала 26 чалавек, але да 2016 года іх было ўжо больш за 30. Паводле ўнутранай дамоўленасці, дакладная колькасць групы ніколі не агучвалася, каб гэтая інфармацыя не трапіла да спецслужбаў Рэспублікі Беларусь. Вядомыя імёны і пазыўныя некаторых байцоў: грамадскі актывіст Ян Мельнікаў, былыя палітвязні Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў[4], а таксама асобы з пазыўнымі: «Рустам Док»[5], «Шляхціч», «Зубр», «Ваяр», «Тур»[6]. Большую частку групы складалі добраахвотнікі, якія прытрымліваліся нацыяналістычных поглядаў.

9 сакавіка 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну Тактычная група «Беларусь» у сваіх сацыяльных сетках заявіла пра аб’яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага.[7]

Загінулыя байцы[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2015 года ў баі пад Белай Каменкай быў цяжка паранены 33-гадовы беларус Алесь Чаркашын з пазыўным «Тарас», які быў адным са стваральнікаў групы. Знаходзіўся ў коме і памёр 28 жніўня[8]. У тым жа баі быў забіты іншы стваральнік ды каардынатар групы Віталь Ціліжэнка[9].

13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў камандзір групы батальёна Кастуся Каліноўскага Аляксей Скобля (31 год) з пазыўным «Тур», які быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь».[10][11][12]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тактычная група «Беларусь». Афіцыйны сайт Архівавана 10 лютага 2017.
  2. Тактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне
  3. Ян Мелнікау: Без вільної України не буде вільної Білорусі
  4. Тактычная група «Беларусь» прызнала Парфянкова і Лобава франтавікамі
  5. Воевавший в АТО за Украину белорус, не получив обещанного украинского гражданства, вынужден был просить статус беженца в Польше
  6. Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії Архівавана 5 кастрычніка 2017.
  7. Беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева
  8. Беларус з пазыўным «Тарас», які загінуў ва Украіне, — гэта брэсцкі актывіст Алесь Чаркашын
  9. На Данбасе загінуў адзін са стваральнікаў беларускага атраду «Правага сэктару»
  10. Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік
  11. Радыё Свабода Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе. Радыё Свабода (13 сакавіка 2022).
  12. Смяротна паранены беларус «Тур» загінуў пад Кіевам

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]