Такугава Ёсінобу
| Такугава Ёсінобу яп.: 徳川 慶喜 | ||
| Такугава Ёсінобу, Осака, 1867 | ||
| ||
|---|---|---|
| 1866 — 1868 | ||
| Папярэднік: | Такугава Іэмоці | |
| Пераемнік: | Ліквідацыя Такугаўскага сёгуната і вяртанне вярхоўнай улады імператару Мэйдзі (Муцухіта) | |
| Адукацыя: | ||
| Дзейнасць: | фатограф, Сёгун, палітык | |
| Член у: | ||
| Нараджэнне: | 28 кастрычніка 1837[1] | |
| Смерць: | 22 лістапада 1913 (76 гадоў) | |
| Пахаванне: | ||
| Род: | Такугава | |
| Бацька: | Такугава Нарыякі[d] | |
| Маці: | Ёсіка[d] | |
| Жонка: | Такугава Мікака[d], Суга Ісікі[d], Нобу Сімура[d], Саці Наканэ[d] і Аёшы[d] | |
| Дзеці: | Ікэда Накахіра[d], Хіраясу Цунэка[d], Ёсіхіса Такугава[d], Кувасі Кацу[d], Ацусі Такугава[d], Фудэка Хацісука[d] і Макота Такугава[d] | |
| Узнагароды: | ||
Князь Такугава Ёсінобу (яп.: 徳川 慶喜?, 28 кастрычніка 1837 — 22 лістапада 1913) — 15-ы і апошні сёгун Японіі з дынастыі Такугава, вядомы таксама як сёгун Кейкі. Перыяд кіравання: 10 студзеня 1866 — 3 студзеня 1868 года. Спрабаваў правесці рэформы ў Японіі, пры гэтым, у адрозненне ад сваіх супернікаў, якія арыентаваліся на Вялікабрытанію і ЗША, Такугава арыентаваўся на Францыю.
Зрынуты ў канцы 1867 года падчас Рэвалюцыі Мэйдзі, пасля паражэння ў вайне Басін (1868—1869) прыхільнікаў рэстаўрацыі сёгуната сышоў у адстаўку. Праследаванням не падвяргаўся, аднак цалкам адмовіўся ад удзелу ў публічным жыцці. Захапляўся паляваннем, стральбой з лука, фатаграфіяй і яздой на веласіпедзе.[2][3]
У 1902 годзе Імператар Мэйдзі даў яму права заснаваць уласны дваранскі род і прысвоіў яму вышэйшы тытул князя (ко: сяку) за адданую службу Японіі.[4] . З 1902 года таксама быў дэпутатам верхняй палаты Імператарскага парламента Японіі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Tokugawa Yoshinobu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tokugawa, p. 136—138.
- ↑ For an example of Yoshinobu’s photography, see: Tokugawa Yoshitomo, Tokugawa Yoshinobu-ke e yōkoso, p. 73.
- ↑ Takano, p. 273.
| |||||||