Такійскае змярканне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Такійскае змярканнеM:
яп.: 東京暮色
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Shochiku[d]
Працягласць 140 хв.
Краіна
Мова японская мова
Год 1957
IMDb ID 0051093

«Такійскае змярканне» (яп.: 東京暮色) — мастацкі фільм 1957 года рэжысёра Ясудзіро Одзу[1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Службовец такійскага банка Сукiцi Сугiяма адзiн выгадаваў дзвюх дачок пасля таго, як іх маці кінула сям’ю і з’ехала з іншым мужчынам. Старэйшая дачка, Такака, часова пераехала да бацькі з аднагадовым дзіцём: яе шлюб апынуўся не вельмі ўдалым. Малодшая, Акiка, дастаўляе шмат турботы бацьку і сястры сваімі познiмі вяртаннямі, а аднойчы яе нават затрымлiвае паліцыя. Для блуканняў па горадзе ў яе ёсць важкія падставы: яна шукае свайго хлопца, каб паведаміць яму пра цяжарнасць. Аднак сустрэча не прыносіць палёгкі, і яна адна адпраўляецца ў клініку, каб зрабіць аборт. Тым часам, Такака даведваецца пра вяртанне ў горад маці і змушана расказаць усё сястры, якая пачынае сумнявацца ў тым, хто яе сапраўдны бацька[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tôkyô boshoku (1957) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2021.
  2. Такійскае змярканне. Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 9 лістапада 2021.
  3. Tôkyô boshoku — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]