Перайсці да зместу

Такійскі нацыянальны музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такійскі нацыянальны музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1872[1]
Адкрыты 17 красавіка 1872[2]
Падпарадкаванасць Уэна (парк)[3]
Краіна
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 2 684 754 чал. (2019)[4]
  • 605 214 чал. (2021)[5]
tnm.jp (яп.)​ (англ.)​ (кар.)​ (ням.)​ (фр.)​ (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Такійскі нацыянальны музей — самы стары і самы буйны музей Японіі, знаходзіцца на тэрыторыі такійскага гарадскога парку Уэно. На плошчы каля 100 тысяч квадратных метраў размешчаны пяць карпусоў — Галоўны, Усходні, цырыманіяльны, Хэйсэй і Скарбаў храмаў Хору-дзі. Нацыянальны музей уяўляе сабой гіганцкі культурны цэнтр.

Заснаваны выставай у 1872 годзе ў будынку Тайсэйдэн такійскага храма Юсіма-сэйдо больш за шэсцьсот экспанатаў, сярод іх — разнастайныя помнікі культурнай спадчыны, асабістыя рэчы імператарскага сямейства з палацавай скарбонкі, пудзілы, ўзоры карысных выкапняў і натуральных прадуктаў, якія дэманструюць прыродныя багацці краіны, яе флору і фауну. Выстава мела вялікі поспех, яе наведалі каля ста пяцідзесяці тысяч чалавек. Для падрыхтоўкі і правядзення выставы была створана спецыяльная ўстанова, якое назвалі Музей пры міністэрстве культуры і адукацыі. Ён і стаў правобразам Такійскага Нацыянальнага Музея.

У цяперашні час у калекцыі Такійскага Нацыянальнага музея налічваецца каля сто дваццаць тысяч адзінак захоўвання. Сярод іх творы розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, а таксама вырабы з металу, зброя, ваенныя даспехі, кераміка, лакавыя вырабы, тканіны, макеты архітэктурных помнікаў, археалагічныя знаходкі, гістарычны і этнаграфічны матэрыял, мноства тэматычных выданняў і фотаматэрыялаў.

Зноскі

  1. ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. ↑ https://www.tnm.jp/modules/r_free_page/index.php?id=144
  3. ↑ http://www.kensetsu.metro.tokyo.jp/toubuk/ueno/sisetu.html Праверана 22 кастрычніка 2016.
  4. ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  5. ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556