Такія правілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такія правілыM:
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 78 хв.[2]
Краіна
Мова харвацкая мова
Год 2014
IMDb ID 1905003

«Такія правілы» (харв.: Takva su pravila) — мастацкі фільм 2014 года рэжысёра Огньена Свілічыча[en]. Сумесная вытворчасць Харватыі, Францыі, Сербіі, Македоніі[3].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Іва і Мая спакойна жывуць у нудным прыгарадзе Заграба. Аднойчы ўначы на іх адзінага сына Томіка напалі. Яго пабіў на вуліцы іншы падлетак. На целе хлопчыка — цяжкія траўмы. Свет ілжывай бяспекі руйнуецца. Сям’я пераадольвае невыносныя выпрабаванні. Героі мусяць перагледзець сваё жыццё, узяць пад сумнеў тое, у што верыў кожны з іх…[4]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Internet Movie Database — 1990.
  3. Takva su pravila (2014) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 студзеня 2023.
  4. а б Такія правілы (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2023. Праверана 26 студзеня 2023.
  5. Takva su pravila (2014) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 студзеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]