Талака (таварыства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Талака, таварыства)
Jump to navigation Jump to search
Талака
Год заснавання 1985
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь, Мінск
Ключавыя фігуры Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша
Колькасць членаў 50
Дата ліквідацыі 1990

Талака — незалежная арганізацыя моладзі ў 19851990 гг. Створана восенню 1985 года як клуб аховы помнікаў. Займалася ўдзелам у рэстаўрацыйных работах і археалагічных раскопах, аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганнем за стварэнне беларускіх класаў і школаў, правядзеннем экалагічных экспедыцый, культурна-асветніцкай дзейнасцю, адраджэннем народных традыцый і святаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Таварыства «Талака» створана восенню 1985 года як клуб аховы помнікаў. Ля вытокаў яе заснавання былі Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша. За аснову сваёй эмблемы «Талака» ўзяла выяву мінскай ратушы, якая ў той час яшчэ не была адноўленая. У канцы 1980-х «Талака» зрабілася вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй.

«Талака» зрабіла для сябе традыцыйным штогадовае правядзенне Купалля, Калядаў, Гукання Вясны. Менавіта яна стала ініцыятарам адраджэння гэтых свят. Апроч таго праводзіліся археалагічныя раскопы, у тым ліку ў Верхнім горадзе (старая частка Мінска).

Выпускала насценную газету «Ратуша» (дзе адлюстроўвалася дзейнасць суполкі), у 19861987 наладзілі выпуск самвыдавецкага «Бурачка», у 1989 выпусцілі гумарыстычнае выданне «Брук» (прымеркаванае да 23 лютага — дня Савецкай арміі).

Разам з іншымі незалежнымі суполкамі «Талака» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў: «Дзвінскае ралі'87», мітынг у абарону Верхняга гораду (1988); «Прыпяць'88»; мітынгі ў Курапатах і на Усходніх могілках, антыракетны паход (1990) і інш..

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]