Талачынскае вадасховішча
Выгляд
Талачынскае | |
---|---|
Каардынаты: 54°24′11″ пн. ш. 29°41′55″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебская вобласць, Талачынскі раён |
Даўжыня | 1,75 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,22 км² |
Аб'ём | 0,000343 км³ |
Найбольшая глыбіня | 3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Плошча вадазбору | 106 км² |
Упадаюць | Друць, Рагачоўка |
Выцякаюць | Друць |
Талачы́нскае — вадасховішча ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на рацэ Друць у межах горада Талачын.
Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 1,6 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 0,343 млн м³. Плошча вадазбору 104 км². Ваганні ўзроўню вады да 0,5 м.
Катлавіна пераважна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі роўныя. Каля плаціны ў месцы ўпадзення ракі Рагачоўка берагавая лінія ўтварае заліў. Вадасховішча моцна праточнае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самончык Н. Ф. Талачынскае вадасховішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 74.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 237. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Толочинский район: карта. Толочин: план. Коханово: план. / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)