Перайсці да зместу

Талачынскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талачынскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Талачынскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Талачынскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 211092, Віцебская вобласць, г. Талачын, вул. Леніна, 1[1]
Старшыня Алег Міхайлавіч Лындзін
Сайт tolochin.vitebsk-region.gov.by

Талачынскі раённы выканаўчы камітэтвыканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Талачынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Талачына, на вуліцы Леніна, 1[1].

У структуру Талачынскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:

  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Энгельса, 18);
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Леніна, 35а);
  • Аддзел па адукацыі;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
  • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
  • Сектар культуры;
  • Сектар спорту і турызму;
  • Камісія па справах непаўналетніх.
  1. а б в Структурные подразделения (руск.). Толочинский районный исполнительный комитет. Праверана 15 студзеня 2026.
  2. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
  3. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.). БелТА (26 снежня 2019). Праверана 15 студзеня 2026.