Талука-дэ-Лерда (ісп.: Toluca de Lerdo, аст.: Tōllohcān) — горад у Мексіцы. Сталіца штата Мехіка і адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Талука. Насельніцтва — 873 536 чалавек. У горадзе ёсць розныя прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, металаапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай прамысловасці, таксама ёсць установы культуры, адукацыі. Развіта транспартная інфраструктура. Горад абслугоўвае міжнародны аэрапорт ім. Адольфа Лопеса Матэаса.