Перайсці да зместу

Талуідзіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Талуідзі́ны[1], амінаталуолы[1], метыланіліны[1], таліламіны — араматычныя арганічныя злучэнні, амінавытворныя талуолу.

Вадкасці або цвёрдыя рэчывы, добра раствараюцца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне, хлараформе, дрэнна — у вадзе.

Талуідзіны і іх вытворныя выкарыстоўваюцца ў вытворчасці амінаталуолсульфонавых кіслот, крэзолаў, азотафарбавальнікаў трыарылметанавых і сярністых фарбавальнікаў; n-талуідзін — у якасці інгібітараў карозіі.

  • Міляшкевіч Я. Г. Талуідзі́ны, амінаталуолы, метыланіліны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 408. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).