Перайсці да зместу

Тальскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Таль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
10 красавіка 1969
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 569
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Та́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Таль.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Таль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавета[1], які 10 красавіка 1969 года перайменаваны ў Тальскі сельсавет[2]. 15 кастрычніка 1976 года скасавана вёска Лапачоў Брод (злілася з вёскай Ператок)[3], у 1989 годзе — пасёлкі Сяльцо і Чэрвень (зліліся з вёскай Касцюкі)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1888 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1569 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 16 (1246).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 ліпеня, 28 верасня і 24 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.