Тальтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тальтан
(Tā̀łtā̀n)
Фота каля 1870 г.
Агульная колькасць 2600 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання Канада
Мова тальтан
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тагіш, каска-дэна

Тальтан (саманазва Tā̀łtā̀n) — атабаскі народ, карэнныя жыхары паўночнага захаду Канады. Агульная колькасць (2020 г.) - 2 600 чал.[1]

Тальтан здаўна насялялі горную мясцовасць на паўночным захадзе Брытанскай Калумбіі, дзе займаліся паляваннем і рыбалоўствам, здабывалі абсідыян. Да кантактаў з еўрапейцамі яны не мелі палітычнай еднасці, падзяляліся на 6 тэрытарыяльных груп, якія ў сваю чаргу ўключалі фратрыі Ваўка і Крумкача і 4 матрылінейных рода. Лічыцца, што адзін з іх узнік у выніку змяшэння з тлінкітамі. Кожны род валодаў пэўнымі землямі, імёнамі, танцамі, песнямі, рытуальнымі грабёнкамі. На чале яго стаяў спадчынны правадыр. Яго ўлада перадавалася па жаночай лініі. Ніжэйшую сацыяльную прыступку займалі рабы. Агульную назву тальтан атрымалі ад тлінкітаў па найменню мясцовасці, дзе вёўся абмен паміж плямёнамі.

У 1838 г. Кампанія Гудзонава заліва заснавала на землях тальтан гандлёвы пост. Значную дапамогу гандлярам і даследчыкам аказала жанчына-правады Нахані. Аднак кантакты з еўрапейцамі прывялі да распаўсюджвання эпідэмічных захворванняў і хуткаму скарачэнню насельніцтва. Тальтан згубілі частку паляўнічых тэрыторый у выніку дзейнасці еўрапейскіх здабытчыкаў золата. У другой палове XIX ст. да тальтан далучыліся прадстаўнікі іншых атабаскаў. Гэта, а таксама дэпапуляцыя, наёмная праца замест звыклых заняткаў, попыт на прамысловыя тавары садзейнічалі разбурэнню традыцыйнага грамадства. З пачатку XX ст. большасць вернікаў прынялі хрысціянства.

У нашы дні тальтан тэрытарыяльна падзелены на 2 аўтаномныя «першасныя нацыі», якія маюць агульнае кіраванне. Робяцца захады для адраджэння народнай культуры і роднай мовы. Правадыры тальтан удзельнічаюць у экалагічным руху.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]