Перайсці да зместу

Талінскі заапарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талінскі заапарк
Заснаваны 25 жніўня 1939
Дырэктар Karoly Stern[d][1] і Mati Kaal[d][2]
Вэб-сайт loomaaed.ee
Праблемы з mapframe:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Талінскі заапарк (эст.: Tallinna Loomaaed) — заапарк у Таліне, Эстонія. Размешчаны на тэрыторыі мікрараёна Вескіметса.

Заснаваны 25 жніўня 1939 года. Галоўная заслуга гэтага мерапрыемства належыць Саюзу аховы жывёл і Інстытуту аховы прыроды і турызму.

За два гады да гэтага, у 1937 годзе, каманда эстонскіх стралкоў выйграла Чэмпіянат свету ў Хельсінкі. Разам з «Аргенцінскай чарай» пераможцы прывезлі з сабой пацешны трафей — маладую рысь. Гэтая рысь аказалася першым экспанатам, а пазней і стала эмблемай талінскага заапарка. У 1983 годзе заапарк пераехаў на новую тэрыторыю ў раёне Вескіметса, дзе яму выдзелілі каля 87 гектараў зямлі.

  • Альпы
  • Драпежныя птушкі
  • Сярэдняя Азія
  • Прыгажосці забалочаных месцаў
  • Млекакормячыя арктычнай зоны
  • Фазаны
  • Паўднёвая Амерыка
  • Тропікі (уключаюць таксама два «Трапічныя дамы»)
  • Вадаёмы з вадаплаўнымі птушкамі
  • Дзіцячы заапарк
  • Кенгуру
  • Ільвы
  • Сланы
  • Цюлені
  • Леапарды

У заапарку больш за 350 відаў жывёл. Яны падзелены на асобныя экспазіцыі ў адпаведнасці з месцам паходжання — паўднёваамерыканская, арктычная, альпійская і іншыя. Асаблівы гонар заапарка ў Таліне — «Трапічны дом», дзе можна паглядзець на жывёлаў з гарачых джунгляў.

  1. ↑ Tükikesi Eda ja Sándor Sterni kirevast elukangast Праверана 30 жніўня 2025.
  2. ↑ https://tallinnzoo.ee/loodushariduse-ajaloost-loomaaias/ Праверана 30 жніўня 2025.